Беларусаў чакае спрашчэнне візавага рэжыму з ЕЗ. Што гэта значыць?


Тое, чаго даўно чакае бальшыня беларусаў, прынамсі сярод актыўных падарожнікаў. Візавы рэжым Беларусі з Еўразвязам можа быць спрошчаны ўжо да канца года.

У такім выпадку шэнгенская віза для беларусаў патаннее да Eur 35-ці еўраў. Пра гэта распавёў кіраўнік дэпартаменту грамадзянства і міграцыі МУС Аляксей Бягун.

Якія патрабаванні для спрашчэння візавага рэжыму?

У першую чаргу – выстаўленне біяметрычных пашпартоў ды ID-картак. Паводле Міністэрства ўнутраных справаў, іх пачнуць выдаваць з 1-га студзеня 2019-га года.

Дакументы паскораць праходжанне кантролю на мяжы

Пытанне спрашчэння візавага рэжыму мае быць канчаткова развязанае ўжо ў чэрвені, падчас візіту прадстаўнікоў Еўрапейскага Звязу ў Менск. Імаверна і тое, што, апрача меншага кошту шэнгенскіх візаў, беларусы змогуць атрымліваць іх на больш доўгі тэрмін – у тым ліку на тры ды пяць гадоў.

ГВ, «Белсат»

Стужка навінаў