Беларусаў чакае марозны тыдзень


Цягам бягучага тыдня надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць арктычны антыцыклон. Паветраныя масы з Карскага мора прынясуць вельмі халоднае надвор’е. Моцны вецер узмоцніць адчуванне холаду, тэмпература будзе здавацца на 5—7 градусаў ніжэй за фактычную.

Паводле начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі Дзмітрыя Рабава, халадней будзе па паўночным усходзе краіны, трохі цяплей па паўднёвым захадзе, дзе адаб’ецца ўплыў франтальнага падзелу.

7 лютага цягам дня тэмпература будзе ад -12 -18°С, па паўднёвым захадзе -8 — -11 °С, уначы па паўночным усходзе пры праясненнях -19 — -22 °С. Пераважна па паўднёва-заходняй палове краіны снег.

8 лютага маразы ўзмоцняцца: уначы -13 — -20 °С, па паўночным усходзе -21 — -24 °С, пры праясненнях -25 — -28 °С, у паўднёва-заходніх раёнах -9 — -12 °С; днём ад -9 °С па паўднёвым захадзе да -17 °С па паўночным усходзе. Па паўднёва-заходняй палове краіне снег, слабая мяцеліца.

9 лютага ўначы -13 — -20 °С, па паўночным усходзе -21 -24 °С, пры праясненнях -25 — -28 °С, у паўднёва-заходніх раёнах -9 -12 °С; днём ад -8 °С па паўднёвым захадзе да -17°С па паўночным усходзе.

Пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым захадзе кароткачасовы снег.

10 лютага ўначы -12 — -19 °С, пры праясненнях -20 — -25 °С; днём -5 — -12 °С. Пераважна без ападкаў.

У выходныя характар надвор’я крыху зменіцца — з’явіцца воблачнасць, маразы аслабнуць.

Уначы -8 — -15 °С, пры праясненнях да -20 °С; днём -3 -10 °С. Пераважна без ападкаў, толькі па ўсходзе краіны невялікі снег.

ДР belsat.eu паводле tut.by

Стужка навінаў