Беларусам зноў дазволілі ўезд у Расею. Але з адной умовай


Расея скасавала забарону на ўезд на сваю тэрыторыю для грамадзянаў краінаў Садружнасці незалежных дзяржаваў.

Паводле распараджэння ўраду РФ, апублікаванага на Партале прававой інфармацыі, абмежаванні на ўезд у Расію, уведзеныя на фоне распаўсюду каронавіруса з 18 сакавіка па 1 траўня, не распаўсюджваюцца на грамадзянаў краін СНД, а таксама самаабвешчаных Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Рашэнне датычыць тых, хто прыбывае ў РФ праз паветраныя пункты пропуску і накіроўваецца ў дзяржавы свайго грамадзянства транзітам праз тэрыторыю Расеі.

Hавiны
«Закрыццё мяжы – проста знаходка». Эксперты тлумачаць, як каранцін паўплывае на беларуска-расейскія стасункі
2020.03.16 17:59

16 сакавіка пра закрыццё мяжы з Беларуссю заявіў прэм’ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін.

«Мы таксама прынялі рашэнне аб закрыцці мяжы з Беларуссю для перамяшчэння людзей, зрабілі шэраг іншых папераджальных крокаў», – сказаў ён.

Інфармацыю пра закрыццё мяжы ў Менску сустрэлі вельмі крытычна. Спачатку занепакоіўся МЗС, пазней Лукашэнка заявіў, што Расея сама «уся палае ад каронавірусу».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў