Беларусам забаранілі ўезд у Японію


Праз каронавірус Японія забараніла ўезд для 14 краінаў. Сярод іх і Беларусь.

З 29 красавіка іншаземцы, якія жывуць або наведалі цягам апошніх 14 дзён краіну са спісу, не змогуць трапіць у Японію. 27 красавіка спіс краінаў з забаронаю на ўезд павялічыўся да 87 (поўны спіс можна паглядзець ТУТ). Грамадзяне Японіі змогуць вяртацца дадому з любой краіны.

У Японіі зафіксавана больш за 13 тысяч выпадкаў інфікавання каронавірусам.

Сёлета Алімпійскія гульні, якія павінны былі адбыцца ў ліпені ў Токіа, перанеслі на наступны год.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў