Беларусам стане прасцей атрымаць грамадзянства Расеі


Расейскія ўлады рыхтуюць спрошчанае атрыманне расейскага грамадзянства для жыхароў Беларусі. Пра гэта паведаміла «Известиям» кіраўніца галоўнага ўпраўлення ў пытаннях міграцыі МУС Расеі Валянціна Казакова.

«Наперадзе ў нас – спрашчэнне працэдур набыцця грамадзянства для нашых суайчыннікаў, грамадзянаў Беларусі, Украіны. Іх мы хочам вызваліць ад сумоўя, якое праводзіцца для прызнання людзей носьбітамі расейскай мовы», – паведаміла Валянціна Казакова.

Hавiны
Беларускім добраахвотнікам будзе прасцей атрымаць грамадзянства Украіны
2019.12.27 13:53

Акрамя таго, паводле прадстаўніцы МУС, плануецца спрасціць магчымасць набыцця расейскага грамадзянства для жыхароў Украіны, Малдовы, Казахстана і Беларусі, якія не з’яўляюцца этнічнымі расейцамі.

Як адзначыла Казакова, колькасць жыхароў гэтых дзяржаў, якія жадаюць набыць расейскае грамадзянства, стала расце.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў