Беларусам болей не патрэбная віза ў ААЭ


Пастанаўленне аб адмене візавага рэжыму набывае моц 16 студзеня, перадае старонка МЗС.

ААЭ ратыфікавала дамову, якая дазваляе беларусам знаходзіцца на тэрыторыі краіны цягам 90 дзён, а таксама праязджаць транзітам без адмысловай візы. Аналагічныя ўмовы ўводзяцца і для грамадзянаў ААЭ ў Беларусі.

У прэс-рэлізе МЗС зазначаецца, што Беларусь ратыфікавала гэтае пагадненне яшчэ ў 2019 годзе.

ААЭ стала 43-ай краінай, для ўезда ў якую грамадзянам Беларусі не патрэбная віза.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў