Беларусак на тыдзень пазбавілі права на спароны


Штогадовая рэспубліканская акцыя «Тыдзень без абортаў» пачалася 10 кастрычніка і скончыцца 16-га.

Да канца гэтага тыдня па ўсёй краіне медыкі не праводзяць аборты. За выключэннем выпадкаў, калі аборт робіцца паводле медычных паказанняў: цяжарнасць пагражае жыццю жанчыны, выпадкі генетычных заганаў развіцця плоду.

Акцыя мае нагадаць грамадству пра каштоўнасць жыцця і пра тое, якое шчасце – мець дзіця.

Паводле Міністэрства аховы здароўя, ў 2000 годзе на 1000 беларускіх жанчын прыпадала 46 абортаў, у 2015-м – 12,8. У 2014 годзе было зарэгістравана 29 797 абортаў, у 2015-м – 29 217.

ЮВ, belsat.eu, паводле naviny.by

Стужка навінаў