Беларуса, які летась знік у Польшчы, знайшлі: ён загінуў


Зніклы Раман Родзін.
Фота: vk.com/angel_search

Спыненыя пошукі грамадзяніна Беларусі, які амаль паўгода таму знік у Польшчы. Пра гэта паведамляе Пошукава-ратаўнічы атрад «Анёл».

40-гадовы жыхар Рэчыцы Раман Родзін з’ехаў у Польшчу на заробкі. 26 жніўня 2019 года ён на выездзе з Варшавы каля «McDonaldʼs» чакаў перавозчыка да Берасця. Але да яго так і не сеў.

Hавiны
У Польшчы памёр беларускі апазіцыянер Зміцер Шэвель
2020.01.30 15:43

Пазней яго рэчы знайшлі ды даставілі ў кансулат Беларусі ў Беластоку.

Зараз стала вядома, што мужчына загінуў. Абставіны смерці не паведамляюцца.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў