Беларуса падазраюць у збіцці падпалкоўніка ФСБ у Маскве


Расейскія паліцэйскія затрымалі падазраванага ў збіцці старэйшага оперупаўнаважанага па асабліва важных справах Упраўлення «К» ФСБ Расеі ў цэнтры Масквы.

«Па гэтым факце затрыманы мужчына 1991 года нараджэння. Ён прыехаў з Беларусі, па папярэдняй інфармацыі, затрыманы нідзе не працуе», – сказаў суразмоўца агенцтва.

Інцыдэнт здарыўся 10 лютага. У той дзень невядомыя кінулі бутэльку ў аўтамабіль Skoda, за рулём якога знаходзіўся падпалкоўнік ФСБ. Пасля таго, як мужчына выйшаў з машыны, яго збілі.

ІІ, belsat.eu, паводле ТАСС

Стужка навінаў