Беларуса падазраюць у дачы хабару супрацоўніку ФСБ


Следчы камітэт Расеі па Смаленскай вобласці распачаў крымінальную справу ў адносінах да 50-гадовага грамадзяніна Беларусі.

Яго падазраюць у дачы хабару службовай асобе (ч. 3 арт. 291 Крымінальнага кодэксу РФ).

Паводле следства, 12 лютага падазраваны пералічыў на рахунак оперупаўнаважанага памежнага ўпраўлення ФСБ Расеі па Смаленскай вобласці 50 тыс. расейскіх рублёў – за дапамогу ў перамяшчэнні праз мяжу 5 грузавых машын з «забароненымі таварамі», адзначаецца на сайце СК.

Падазраванага затрымалі.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў