Беларуса не пусцілі у Літву на аўтамабілi з савецкай сiмволiкай


Публічная дэманстрацыя нацысцкай і камуністычнай сiмволiкi забароненая дзеючымі ў Літве прававымі актамі.

Паводле Службы аховы дзяржмяжы Літвы (САДМЛ), грамадзянін Рэспублікі Беларусь, 1995 года нараджэння, хацеў уехаць на аўтамабілi Peugeot 405 у панядзелак праз КПП Райгардас Друскенікайскага раёна на тэррыторыю Літвы.

Літоўскія службовыя асобы не пусцілі яго ў сувязі з тым, што на заднім шкле аўтамабіля была налепленая пяціканцовая зорка з сярпом і молатам. Як паведаміла САДМЛ, іншаземцу прапанавалі трапіць у Літву, але пешшу ці на аўтамабілі, спачатку зняўшы налепку.

У сувязі з тым, што кіроўца не зняў савецкую сімволіку з машыны, яму адмовілі ва ўездзе, і ён вярнуўся ў Беларусь.

ВД, delfi.lt

 

Стужка навінаў