Беларуса Ігара Шчуку дэпартуюць з Расеі за падпал помніка Ельцыну


Нацыянал-бальшавіка Ігара Шчуку, які спрабаваў спаліць помнік Барысу Ельцыну ў Екацярынбургу, дэпартуюць з Расеі.

Адапаведнае рашэнне вынес Верх-Ісецкі раённы суд Екацярынбургу, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Ura.ru.

«Ігар Шчука прызнаны вінаватым паводле ч. 1.1 арт. 18.8 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях РФ «Парушэнне рэжыму знаходжання на тэрыторыі Расеі». Суд пастанавіў прымусова дэпартаваць яго за межы краіны. Шчука – грамадзянін Беларусі», – адзначылі ў прэс-службе раённага суду.

Да таго ж Ігар Шчука, які з’яўляецца актывістам незарэгістраванай партыі «Другая Россия», мусіць заплаціць адміністратыўны штраф у памеры 2 тыс. расейскіх рублёў (каля $ 35).

Да дэпартацыі хлопца будуць утрымліваць у цэнтры часовага ўтрымання замежнікаў. Паводле прэс-сакратара Галоўнага ўпраўлення МУС Расеі па Свярдлоўскай вобласці Валерыя Гарэлых, хутчэй за ўсё Шчука не пакіне цэнтр, пакуль не вынесуць прысуд па яшчэ адной справе, якую распачалі ў адносінах да яго («Вандалізм»).

Актывіст спрабаваў падпаліць помнік 7 лістапада. Яго спынілі ахоўнікі Ельцын Цэнтру, якія скруцілі хлопца і выклікалі паліцыю.

Ваяваў за сепаратыстаў

Як аказалася, Шчуку шукаюць і ў Беларусі за ўдзел у баявых дзеяннях на баку баевікоў гэтак званых «Данецкай і Луганскай народных рэспублік». Падрабязней пра гэта – у нашым відэасюжэце вышэй.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Ura.ru

Стужка навінаў