Беларус зрабіў лагатып Еўрапейскіх гульняў з 5187 пластыкавых накрывак. Фота


Аляксандр Дземідовіч з Крулеўшчыны Докшыцкага раёну склаў з пластыкавых накрывак лагатып II Еўрапейскіх гульняў, піша выданне «Віцебскія весці».

На рэалізацыю мазаікі ў памеры 1,7х2,8 м. Яму спатрэбілася два тыдні і 5187 накрывак розных колераў.

Паводле мясцовага выдання мужчыне дапамагала ягоныя дочкі. Пяцігадовая Арына шукала накрыўкі патрэбных колераў, а 12-гадовая Дар’я дапамагала мацаваць.

Гэты лагатып цяпер выстаўлены на ўзбочыне дарогі Менск – Віцебск каля АЗС №18 у Бягомлі.

Hавiны
На цырымонію адкрыцця Еўрапейскіх гульняў запрасілі Рамзана Кадырава
2019.06.19 10:59

Цырымонія адкрыцця Еўрапейскіх гульняў адбудзецца 21 чэрвеня на менскім стадыёне «Дынама».

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў