Беларусь зноў просіць у Расеі зніжку на прыродны газ


Гэтую інфармацыю пацвердзіла прэс-сакратар беларускага Міністэрства энергетыкі Жанна Зянькевіч. 

Нагадаем, што 2 сакавіка ў Маскве адбыліся перамовы віцэ-прэмʼера Беларусі Уладзіміра Сямашкі з расейскім калегам Аркадзем Дварковічам, а таксама паміж Сяргеем Сідорскім (сябра калегіі (міністр) па прамысловасці і аграпрамысловага комплексу Еўразійскай эканамічнай камісіі) і расейскім міністрам энергетыкі Аляксандрам Новакам, аднак іх вынікі ў айчынным Міністэрстве энергетыкі пакуль не каментуюць.

Паводле расейскага выдання «Коммерсантъ», Беларусь просіць у Расеі часовую зніжку на прыродны газ. 13 студзеня тэма зніжак ужо падымалася падчас перамоваў Дварковіча і Сямашкі, аднак тады прадстаўнікі ўрадаў не дасягнулі згоды.

Раней намеснік міністра энергетыкі Беларусі Вадзім Закрэўскі заявіў, што ягонае ведамства разлічвае на зніжэнне кошту расейскага газу ў 2016 годзе на $ 10 за 1000 кубаметраў. Цяпер кошт расейскага газу для Беларусі складае $ 142,37 за 1000 кубаметраў.

ЮВ, belsat.eu, паводле naviny.by

Стужка навінаў