Беларусь завяршыла рамонт «Дружбы»


Беларускае прадпрыемства «Гомельтранснафта Дружба» завяршыла рамонт участкаў магістральнага нафтаправоду «Мазыр – Берасце – 3».

У кампаніі адзначылі, што падчас рамонту на 17-м і 30-м кіламетрах нафтаправоду «Мазыр – Берасце-3» былі замененыя дзве секцыі трубаправода, дзе спецыялісты выявілі вялікую колькасць дэфектаў.

Hавiны
Беларусь і Расея прыпынілі перамовы пра транзіт нафты
2020.01.20 09:31

Пры дадатковым дыягнастычным кантролі былі выяўленыя яшчэ два небяспечныя дэфекты на 7-м і 13-м кіламетрах нафтаправоду. Вытворчы брак быў ліквідаваны з дапамогай муфтаў.

Працы завяршыліся ў намечаныя тэрміны – 17 студзеня.

Зараз транзіт расейскай нафты праз Беларусь працягваецца ў штатным рэжыме.

Hавiны
Беларусь часткова спыніла транзіт нафты
2020.01.15 10:24

14 студзеня на ўчастку нафтаправоду «Дружба» Мазыр – Берасце-3 пачаліся рамонтныя працы. У кампаніі адзначылі, што плануюць штомесяц праводзіць працы, звязаныя «са зніжэннем ціску ў трубаправодзе і частковым спыненнем перапампоўкі нафты».

Рамонтныя работы пачаліся на фоне спрэчкі Менску ды Масквы з нагоды кошту на нафту, калі Расея з 1 студзеня спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь. Умовай іх узнаўлення з’яўляецца паглыбленая інтэграцыя дзвюх краін.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў