Беларусь заваявала першае золата і трэцяе срэбра на Паралімпіядзе ў Пхёнчгханге


Найвышэйшую ўзнагароду для нашай краіны выіграла навапалачанка Святлана Саханенка ў лыжнай гонцы на 15 км вольным стылем сярод спартовак у катэгорыі В2 для атлетаў з парушэннямі зроку.

На фінішы беларуска паказала вынік 49 хв. 11,7 сек.

Для дзяўчыны гэта ўжо другі медаль на цяперашніх Паралімпійскіх гульнях. Раней яна заваявала бронзу ў біятлоне, стаўшы трэцяй у спрынце на 6 км.

Срэбную ўзнагароду для Беларусі здабыў Юрый Голуб у лыжнай гонцы на 20 км у катэгорыі В3 для спартсменаў з парушэннямі зроку.

Гэта ягонае другое срэбра на гэтых Гульнях. Раней ён выйграў такую ж узнагароду ў біятлоне, стаўшы другім у спрынце на 7,5 км.

Усяго ў актыве беларускіх паралімпійцаў ужо 6 медалёў (1 залаты, 3 сярэбраныя, 2 бронзавыя) і 9-е месца ў медальным заліку.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў