Беларусь заняла 77-ае месца ў сусветным рэйтынгу тэрарызму


У параўнанні з мінулым годам наша краіна палепшыла паказнікі на 24 пазіцыі.

Сёлета ў першую пяцёрку рэйтынгу ўвайшлі Ірак, Афганістан, Нігерыя, Пакістан і Сірыя. Замыкае першую дзясятку краін з найвышэйшай пагрозай тэрарызму Тайланд.

Нашыя суседкі Украіна і Расея размясціліся на 12 і 23 месцы адпаведна. Усяго ў рэйтынгу 124 краіны.

Галоўныя вынікі справаздачы:

Узровень тэрарыстычнай пагрозы ў 2014 годзе ў свеце павысіўся. Ад рук тэрарыстаў летась загінулі 32 658 асобаў.

Адказнасць за больш чым палову (51 %) усіх тэрактаў 2014 года ляжыць на тэрарыстах «Бока Харам» і «Ісламскай дзяржавы».

Крушэнне малайзійскага боінга МН17 ў Данецкай вобласці ўвайшло ў пяцёрку самых жудасных катастроф мінулага году.

78% усіх смерцяў і 57% усіх нападаў прыпадаюць на першыя пяць краін рэйтынгу.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў