Беларусь закупіць у Расеі самалёты Су-30СМ і Як-130


Беларусь плануе закупіць у Расеі партыю вучэбна-баявых самалётаў Як-130, а таксама не менш за эскадрыллю знішчальнікаў Су-30СМ.

Пра гэта заявіў камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі СПА Узброеных Сіл Беларусі генерал-маёр Алег Двігалёў, паведамляе ТАСС.

«Мы будуем ланцужок: Як-152 – ДТСААФ для падрыхтоўкі курсантаў, Як-130 (мы восем закупілі і, магчыма, яшчэ будзем працягваць закупкі), – каб паўнавартасную эскадрыллю зрабіць. Гэта значыць будзе лінейка аднатыпных паветраных судоў, адпаведна, – будзе спрошчаная падрыхтоўка лётнага саставу, таму што не трэба будзе перавучвацца», – сказаў Двігалёў.

Ён таксама пацвердзіў намеры беларускага боку па закупцы расейскіх знішчальнікаў Су-30СМ.

Раней паведамлялася, што Беларусь плануе закупіць не менш эскадрыллі Су-30СМ. У канца 2016 года Двігалёў адзначаў у гэтай сувязі, што Су-30СМ «добра праявілі сябе ў сірыйскім канфлікце».

Самалёт Як-130 звычайна выкарыстоўваецца для навучання курсантаў лётных вучэльняў, аднак падчас ваенных дзеяннях Як-130 можа выконваць задачы лёгкага штурмавіка.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў