Беларусь плануе закрыць на рамонт нафтаправод «Дружба»


Беларусь праектуе рамонт пяці ўчасткаў нафтаправоду «Дружба». Пра гэта 11 красавіка паведаміў першы намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Гомельтранснафта Дружба» Андрэй Вярыга.

«Метал ужо больш за 50 гадоў ляжыць у зямлі. Натуральна, ён патрабуе рамонту і абслугоўвання, таму заўсёды на нафтаправодзе ёсць аб’екты і ўчасткі, якія патрабуюць рамонту. Мы праектуем сёння пяць участкаў», – заявіў Вярыга, піша «Прайм».

Hавiны
Беларусь хоча падняць тарыф на транзіт расейскай нафты на 23 %
2019.04.05 17:43

У сваю чаргу беларускі віцэ-прэмʼер Ігар Петрышэнка адзначыў, што «гэты нафтаправод неабходна было зачыніць на рэгламентныя рамонтныя працы яшчэ паўтара гады таму», паведамляе БелТА.

Паводле яго, раней было вырашана дзеля партнёраў рамантаваць нафтаправод падчас яго функцыянавання і не закрываць участкі. Але зараз у сувязі з экалогіяй ёсць моманты, якія нельга зрабіць, не абмяжоўваючы і не перакрываючы транспартаванне нафты па іх, сказаў Петрышэнка.

Адносна таго, колькі часу можа спатрэбіцца на рамонт, віцэ-прэмʼер заявіў, што высновы павінны зрабіць інжынеры і тэхнічныя работнікі, якія займаюцца эксплуатацыяй трубаправода. Спецыялісты павінны правесці актыўныя кансультацыі для таго, каб нафтаправод функцыянаваў не на шкоду прыродзе Беларусі і ўсе пастаўкі былі выкананыя, падкрэсліў ён.

Hавiны
Лукашэнка параўнаў дзеянні Расеі на рынку з санкцыямі для Беларусі. Крэмль назваў гэта «эмацыйнай рэплікай»
2019.04.11 13:44

Пра неабходнасць адрамантаваць нафтаправоду заявіў на нарадзе кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

«Нам трэба было б на некалькі дзён закрыць для рамонту гэтыя нафтаправоды. Але мы ж не зрабілі так. Мы разумелі, што гэта нанясе шкоду Расейскай Федэрацыі. І тады я даручыў працаваць у аварыйным парадку, але не перакрываць гэтыя дарогі, па якіх транспартуецца галоўны экспартны прадукт РФ – нафта», – сказаў ён.

Але цяпер, у адказ на санкцыі з расейскага боку, Лукашэнка даручыў паставіць на рамонт нафтаправоды і нафтапрадуктаправоды, якія ідуць праз Беларусь, бо «тое дабро, якое мы робім для Расейскай Федэрацыі, яно нам абарочваецца пастаянна злом».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў