Беларусь закрыла мяжу з усімі краінамі, акрамя Расеі


Сёння, 29 кастрычніка, стала распаўсюджвацца інфармацыя пра тое, што беларусы не могуць вярнуцца на радзіму праз мяжу з Літвой, Латвія, Польшчай і Украінай. Увечары інфармацыю аб закрыцці мяжы афіцыйна пацвердзіў Дзяржаўны памежны камітэт.

«У сувязі з эпідэмічнай абстаноўкай, якая склалася ў сумежных краінах, Рэспубліка Беларусь часова абмяжоўвае ўезд на сваю тэрыторыю праз наземныя пункты пропуску асобных катэгорый фiзiчных асобаў з Латвіі, Літвы, Польшчы і Украіны», – адзначаецца ў заяве Дзяржаўнага памежнага камітэту.

Пад абмежаванні не падпадаюць дыпламаты, кіроўцы міжнародных аўтамабільных перавозак, экіпажы чыгункі.

Разам з тым пункт пропуску ў Нацыянальным аэрапорце Менск функцыянуе без вышэйзгаданых абмежаванняў.

Інфармацыя пра праблемы на мяжы пачала распаўсюджвацца ў другой палове дня. Спачатку памежнікі пацвердзілі закрыццё толькі літоўскай мяжы. «На жаль, сапраўды, мяжа цяпер закрытая, – распавёў Onliner аператыўны дзяжурны аднаго з пунктаў пропуску Гарадзенскай памежнай службы. – Для многіх гэта было нечаканасцю, у тым ліку для нас. Ніхто не чакаў. Не хвалюйцеся, гэта ніякае не ваеннае становішча. Прычына ў COVID-19. Які бок стаў ініцыятарам, не магу сказаць».

Таксама ў рэдакцыю «Белсату» паведамлялі, што з 15:00 не прапускаюць у Беларусь з тэрыторыі Польшчы на КПП «Брузгі». Нібыта спасылаюцца на пастанову Саўміна №171 ад 25.03 аб папярэджанні распаўсюду COVID-19, аднак там не сказана нічога пра такую забарону.

Паступае інфармацыя пра тое, што таксама немагчыма ўехаць у Беларусь праз мяжу з Латвіяй і Украінай.

Hавiны
Што значылі словы Лукашэнкі пра закрыццё межаў і новыя вайсковыя вучэнні? Тлумачаць эксперты
2020.09.18 19:40

Раней сёння, прызначаючы новых памочнікаў па Менску, Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях, Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт сітуацыі на мяжы.

«Я не хачу публічна казаць пра тое, якія мерапрыемствы мы праводзім і будзем праводзіць на мяжы. І мне патрэбныя там вайсковыя людзі. Вядома, Валерыю Паўлавічу (Валерый Вакульчык, які прызначаны памочнікам па Берасцейскай вобласці. – заўв.) прасцей, таму што ён у свой час займаўся мяжой. Я думаю, што з Юрыем Хаджымуратавічам (прызначаны памочнікам па Гарадзенскай вобласці Юрый Караеў. – заўв.) яны падзеляцца досведам. У гэтага досвед больш у бяспекі і навядзенні парадку. У Валерыя Паўлавіча больш тонкая была праца. У іх ёсць агульную мову. Яны разам працавалі», – цытуе Лукашэнку БелТА.

Паводле ягоных словаў, у сферу адказнасці новых памочнікаў у тым ліку будуць уваходзіць мерапрыемствы на мяжы.

«Нам трэба сёння яшчэ раз паглядзець, мы шмат зрабілі, калі я казаў: мы павінны закрыць мяжу. Закрыць мяжу – не зрабіць яе жалезнай заслонай, гэта нікому не трэба. Мяжа – гэта зона дружбы народаў. Вы бачыце, нам кінулі выклік. Якая тут дружба… Але народы не вінаватыя», – дадаў ён.

Hавiны
«Мы стаім на мяжы страшнай катастрофы». Лукашэнка абвясціў аб закрыцці межаў Беларусі
2020.09.17 22:20

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў