Беларусь заключыла доўгатэрміновы кантракт аб пастаўках нафты з азербайджанскай кампаніяй «SOCAR»


Беларуская нафтавая кампанія і даччыная структура дзяржаўнай нафтавай кампаніі Азербайджана «SOCAR Trading» заключылі доўгатэрміновы кантракт на пастаўку азербайджанскай нафты, – паведамляе ІА Report.

Кантракт заключаны тэрмінам на адзін год з магчымасцю падаўжэння на больш працяглы тэрмін.

У 2020 годзе «SOCAR Trading» ужо паставіў у Беларусь каля аднаго мільёна тон нафты «Azeri Light», а таксама іншых сартоў нафты. Па наяўнай інфармацыі, у 2021 годзе аб’ёмы пастаўкі нафты на беларускія НПЗ могуць быць такімі ж ці нават больш.

ВІДЭА
Азербайджанскі «Socar» паставіць у Беларусь да 1 млн тонаў нафты ў 2020 годзе
2020.03.02 20:04

На дадзены момант Беларусь разглядае розныя варыянты закупкі сыравіны на фоне перыядычных спрэчак аб цэнаўтварэнні з асноўным і традыцыйным пастаўшчыком – Расеяй. Працягваючы закупляць расейскую нафту з пастаўкамі па магістральным нафтаправодзе «Дружба» і па чыгунцы, Беларусь таксама працуе з альтэрнатыўнымі маршрутамі транспарціроўкі сыравіны на заводы.

У Беларусь нафта пастаўляецца па моры праз парты ў Клайпедзе і Адэсе. З порта ў Адэсе пастаўка ідзе па магістральным нафтаправодзе «Адэса – Броды» і далей па адной з ветак МНП «Дружба» – на Мазырскі НПЗ, з порта ў Клайпедзе – па чыгунцы на завод «Нафтан» у Наваполацку.

Аб’ектыў
Беларусь можа спыніць пастаўкі нафты праз порт у Клайпедзе
2020.12.15 23:06

АД, belsat.eu

Стужка навінаў