Беларус, якога на радзіме шукаюць за махлярства, жорстка забіў у Кіеве кіроўцу «Uber»


Пра здарэнне паведаміла 73-гадовая мясцовая жанчына каля аўтадарогі ў Ягатынскім раёне.

20 сакавіка жанчына выявіла абгарэлы труп мужчыны, паведаміў у «Facebook’у» намеснік начальніка Нацыянальнай паліцыі Украіны Вячаслаў Аброськін.

На наступны дзень у паліцыю звярнулася жанчына, якая паведаміла пра знікненне 37-гадовага мужа, які працаваў кіроўцам «Uber» на «Аudi A5».

Забойцу затрымалі 23 сакавіка. Ім аказаўся 29-гадовы грамадзянін Беларусі, які быў у вышуку за махлярства і цяпер жыў у Кіеве.

«Яму былі патрэбныя грошы, забіў з мэтаю авалодання аўтамабілем для продажу на запчасткі. Забіваў жорстка, а потым вывез і падпаліў, каб і слядоў чалавека не засталося. Пакінуў маці без сына, жонку без мужа, сам адправіцца за краты на працяглы тэрмін, а ягонае дзіця народзіцца ўжо без бацькі», – напісаў Вячаслаў Аброськін.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў