Пазаштатная сітуацыя: Беларусь часова абмяжуе экспартныя пастаўкі нафтапрадуктаў


Канцэрн «Белнафтахім» прыняў рашэнне часова абмежаваць экспартныя пастаўкі нафтапрадуктаў з улікам пагаршэння якасці расейскай нафты, што пастаўляецца ў Беларусь.

Пра гэта заявіў намеснік старшыні «Белнафтахіму» Уладзімір Сізоў на пасяджэнні аператыўнага штаба па кантролю за сітуацыяй па пастаўках нафты.

«З улікам правядзення пасяўной кампаніі, наяўных рызыкаў па перапрацоўцы сыравіны з пагаршэннем якасці намі прынятае рашэнне аб часовым абмежаванні паставак нафтапрадуктаў па экспартных напрамках», – паведаміў ён.

«Абмежаванне носіць часовы характар, і па меры выпраўлення сітуацыі абавязкі па пастаўках нашым замежным контрагентам будуць выкананыя», – падкрэсліў Сізоў.

Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Ляшэнка заявіў, што беларуска-расейская сустрэча па пытаннях пастаўкі нафты намечана на 23 красавіка. «Каманда »Белнафтахіма« і дырэктара нафтаперапрацоўчы завод выязджаюць на »Транснафта« у аўторак на наступным тыдні для абмеркавання сітуацыі», – сказаў Ляшэнка.

Паводле віцэ-прэмʼера, сітуацыя склалася пазаштатная. Рэзкае падвышэнне ўтрымання хларыдаў у нафце патрабуе аптымізацыі рэжыму працы заводаў.

«Момант досыць адказны, бо цяпер ідзе пасяўная, паліва запатрабавана як ніколі, і разам з гэтым досыць запатрабаваны наш прадукт сёння на экспартных рынках. Цэны максімальна высокія, таму мы маем як эканамічныя, так і тэхнічныя выдаткі», – канстатаваў Ляшэнка.

  • У пятніцу, 19 красавіка, дзяржаўны канцэрн «Белнафтахім» заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці нафты, што паступае па нафтаправодзе з Расеі. Беларускі бок сцвярджае, што гэта можа прывесці да парушэння тэхналагічных рэжымаў працы НПЗ.
  • Дарадца прэзідэнта расейскай кампаніі «Транснафта» Ігар Дзёмін прызнаў пагаршэнне якасці экспартнай сумесі Urals, якая паступае транзітам на ўчастак магістральнага нафтаправоду «Гомельтранснафта Дружба». У кампаніі паабяцалі выправіць сітуацыю.
Hавiны
Беларусь запатрабуе ад «Транснефть» кампенсацыю за паступленне няякаснай нафты
2019.04.20 17:56

ІІ belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў