Беларусь увайшла ў топ-20 краінаў з самымі зручнымі электроннымі дзяржпаслугамі


Аналітычны аддзел кампаніі «Artezio» праверыў зручнасць і тэхналагічнасць дзяржаўных электронных сэрвісаў у розных краінах.

У рэйтынгу кампаніі Беларусь заняла 18-е месца. Паводле «Artezio», многія сэрвісы па якасці і даступнасці не саступаюць еўрапейскім аналагам.

Лідары гэтага рэйтынгу: Вялікая Брытанія, Аўстралія, Рэспубліка Карэя, Сінгапур ды Фінляндыя. У сваім аналізе адмыслоўцы «Artezio» абапіраліся на глабальную базу дадзеных ААН аб развіцці электроннага ўраду (UNeGovDD).

Ацэньваючы зручнасць дзяржаўных інтэрнэт-сэрвісаў, аналітыкі ўлічвалі наступныя параметры: наяўнасць адзінай кропкі ўваходу – партал, зручнасць пошуку інфармацыі, магчымасць атрымання паслугаў онлайн, прастата працэдуры аўтэнтыфікацыі.

У 2008 годзе міжнародная кампанія «Artezio» адкрыла прадстаўніцтва ў Віцебску.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў