Беларусь у топ-50 краінаў, куды выгадна пераязджаць амерыканскім пенсіянерам


Партал GoBankingRates уключыў Беларусь у краіну, жыццё ў якіх будзе танным для амерыканскіх пенсіянераў.

Нашую краіну паставілі акурат на 50-ю пазіцыю рэйтынгу.

«Выдаткі складуць прыкладна $ 450 у месяц плюс яшчэ $ 440 давядзецца выдаткаваць на арэнду кватэры з адной спальнай у цэнтры Менску. Адна асоба можа камфортна жыць з сумай, меншай за $ 1000 (у месяц)», – пішуць складальнікі рэйтынгу.

Украіна заняла 24-ы радок рэйтынгу, Расея – 39-ы, Літва – 48-ы.

Выгадней за ўсё амерыканскім пенсіянерам пераязджаць у Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў