Беларусь у новым Індэксе якасці жыцця абышла Расею і Украіну


Сэрвіс Numbeo апублікаваў штогадовы рэйтынг якасці жыцця краін Quality of Life Index for Country 2019. У гэтым новым рэйтынгу якасці жыцця Беларусь абагнала Расею і Украіну, аднак традыцыйна саступіла ўсім краінам-суседзям, якія ўваходзяць у Еўразвяз.

Першыя тры месцы ў рэйтынгу якасці жыцця занялі Данія, Швейцарыя і Фінляндыя, Нямеччына на 8-м, Японія і ЗША – на 12-м і 13-м месцах адпаведна, а апошняе, 71-е месца дасталася Егіпту.

Беларусь у новым рэйтынгу заняла 37-е месца. Для параўнання: суседнія Літва апынулася на 29-м, Латвія – на 34-м, а Польшча – на 35-м месцы.

У той жа час Расея і Украіна істотна адсталі ад Беларусі. Першая заняла 59-е месца, другая – 62-е.

Hавiны
Складзены рэйтынг самых бяспечных і небяспечных смартфонаў
2019.02.11 07:07

СК, belsat.eu, паводле thinktanks.by

Стужка навінаў