Беларусь у міжнародных рэйтынгах: BISS вывучыў, у чым мы лепшыя за Захад, а ў чым – горшыя за Афрыку

Незалежны Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS) апублікаваў аналітычны агляд «Беларусь праз прызму міжнародных рэйтынгаў», у якім намаляваў часам нечаканую карціну плюсоў і мінусаў сучаснага беларускага грамадства і дзяржавы.