Беларусь у ліпені будзе купляць нафту і ў Расеі, і танкерамі


нафта, НПЗ
скрын

Беларускія НПЗ у ліпені закупяць у расейскіх кампаніяў 1,58 млн тонаў нафты, паведамляе «Интерфакс-Запад».

Як паведаміў прэс-сакратар канцэрну «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка, 1,495 млн тон паставяць па сістэме магістральных нафтаправодаў і 85 тыс. тон – па чыгунцы.

Астатнія патрэбы плануецца закрыць праз танкерныя пастаўкі. Зараз ідзе праца па аб’ёмах і пастаўшчыкам.

Hавiны
Амерыканская нафта пачала паступаць на «Нафтан»
2020.06.11 21:25

Напрыканцы 2019 года Менск не змог заключыць нафтавыя кантракты з асноўнымі расейскімі кампаніямі-пастаўнікамі. Дамовіцца з расейцамі атрымалася толькі ў красавіку на фоне агульнасусветнага падзення цэнаў на нафту.

Нафтапрадукты – адна з асноўных крыніцаў беларускага экспарту.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў