Беларусь сёння часова прыпыняла транзіт нафты ў напрамку Польшчы


ААТ «Гомельтранснафта Дружба» паведамляе пра рамонтныя працы на ўчастку МН «Мазыр – Берасце» у сувязі з выяўленнем пашкоджання трубаправода.

Паводле прэс-службы прадпрыемства, у 12:30 на 18-м км магістральнага нафтаправода «Мазыр – Берасце» DN 800 была выяўленая трэшчына. Дадзены ўчастак быў выведзены з эксплуатацыі, там вяліся рамонтныя працы.

«Перапампоўка нафты ў напрамку Польшчы адноўленая ў 13:00», – адзначаюць у «Гомельтранснафта Дружба».

Нагадаем, у студзені «Гомельтранснафта Дружба» абвясціла пра пачатку рамонту трубы. Адзначалася, што рамонтныя працы будуць праводзіцца штомесяц і прадугледжваюць «частковае прыпыненне перапампоўкі нафты» ў Еўропу.

Раней, вясной 2019 года, Лукашэнка папярэджваў пра магчымасць закрыцця нафтаправода на рамонт у адказ на «нахабныя» паводзіны Расеі.

Hавiны
Лукашэнка распавёў, дзе збіраецца знайсці замену расейскай нафце
2020.02.14 15:58

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў