Беларус стаў лаўрэатам французскай прэміі за ўклад у абарону правоў чалавека


Беларускі праваабаронца Леанід Судаленка ўганараваны прэміяй Французскай рэспублікі «Свабода – Роўнасць – Братэрства», паведамляе праваабарончы сайт «Вясна».

Нацыянальная кансультацыйная камісія ў правах чалавека Францыі павіншавала лаўрэата і запрасіла яго на цырымонію ўзнагароджання. Яна адбудзецца 10 снежня ў Парыжы, у Міністэрстве юстыцыі.

Да віншаванняў лаўрэату далучылася амбасадар Францыі ў Беларусі. Дыд’е Канэс асабіста запрасіў праваабаронцу абмяняцца думкамі падчас вячэры.

Штогод 10 снежня ў Міжнародны дзень правоў чалавека Нацыянальная кансультацыйная камісія ў правах чалавека (Францыя) ўзнагароджвае пяць праваабарончых арганізацыяў або асобных людзей з розных краінаў свету. Так яна адзначае іхны унёсак у абарону правоў чалавека.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў