Беларусь становіцца атамнай. Адбыўся старт рэакцыі на першым энергаблоку


Паспяхова запушчаная ланцуговая рэакцыя ў рэактары першага энергаблока Беларускай атамнай электрастанцыі, паведаміла Мінэнерга.

Пачалася кіруемая ланцуговая рэакцыя дзялення ў адпаведнасці з графікам будаўніцтва БелАЭС. Рэактарная ўстаноўка выведзеная на мінімальна кантраляваны ўзровень магутнасці. Такім чынам пакладзены пачатак жыццёвага цыклу рэактара.

«У бліжэйшы час на першым энергаблоку правядуць комплекс даследаванняў, якія дазволяць пацвердзіць надзейнасць усёй сістэмы ядрава-фізічнага кантролю і ядравай бяспекі рэактарнай устаноўкі. Наступным этапам стане энергетычны пуск першага энергаблока з уключэннем у энергасістэму краіны», – рапартуе Міністэрства энергетыкі.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі сумарнай магутнасцю 2400 МВт узведзеная ў Гарадзенскай вобласці пад Астраўцом. Пуск АЭС адкладаўся з 2018 года. Праект даводзяць да канца не гледзячы на пратэст грамадскасці, шэрагу экалагічных арганізацыяў, некаторых міжнародных арганізацыяў і ўладаў Літвы, мяжа якой знаходзіцца ў некалькіх дзясятках кіламетраў ад рэактараў.

Пагадненне, падпісанае ў 2011 годзе, прадугледжвае выдзяленне ўраду Беларусі да $ 10 млрд дзяржаўнага экспартнага крэдыту для будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Па дадзеных «Росатаму» прагнозны кошт праекту будаўніцтва АЭС не перавысіць $ 6 млрд.

ЮЦ/ІР Belsat.eu

 

Стужка навінаў