Беларусь спрасціць працэдуры атрымання грамадзянства


Атрымаць беларускі пашпарт зараз можна будзе паводле «прынцыпу права глебы», паведамляе БелТА.

Беларусь робіць закон аб грамадзянстве больш ліберальным. У хуткім часе працэдура атрымання грамадзянства згодна з «прынцыпам права глебы» будзе спрошчаная, паведамляе Аляксей Бягун, начальнік Дэпартаменту грамадзянства і міграцыі МУС.

Змены будуць датычыць тых замежнікаў, якія:

  • атрымліваюць у Беларусі прафесійна-тэхнічную адукацыю і жывуць тут не меней за 5 гадоў,
  • атрымалі ў Беларусі вышэйшую адукацыю і працуюць не меней за 3 гады,
  • у шлюбе з грамадзянамі Беларусі не меней за 3 гады і якія маюць дзяцей грамадзянаў Беларусі,
  • асобы, якія маюць 18 год і вярнуліся на пастаяннае месца жыхарства ў Беларусь,
  • дзяцей замежнікаў, якія стала пражываюць у Беларусі.

У той жа час пазбавіць грамадзянства могуць тых людзей, якія ўдзельнічалі ў экстрэмісцкіх ці тэрарыстычных арганізацыях. Аднак гэтае правіла будзе распаўсюджвацца толькі на тых, хто атрымаў беларускі пашпарт не па нараджэнні.

Аляксей Бягун адзначыў, што ў сярэднім каля 3 тысячы чалавек на год атрымоўваюць беларускае грамадзянства. Большасць з іх – грамадзяне Расеі і Украіны, аднак ёсць і больш далёкія краіны.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў