Беларусь спрабуе аднавіць экспарт яблыкаў і грушаў у Расею


«Рассельгаснагляд» і Галоўная дзяржаўная інспекцыя насенняводства, каранціну і ахову раслінаў Беларусі правядуць 10 ліпеня перамовы, на якіх абмяркуюць экспарт беларускай прадукцыі ў РФ.

Hавiны
«Рассельгаснагляд» зноў узяўся за беларускае малако
2019.06.24 15:43

У прыватнасці, на сустрэчы плануецца разгледзець сістэму фітасанітарнай сертыфікацыі беларускіх яблыкаў і грушаў, а таксама забеспячэнне нагляду за гэтай прадукцыі пры пастаўках з Беларусі ў Расею, паведамляе «Рассельгаснагляд».

«Рассельгаснагляд» з 12 красавіка ўвёў часовыя абмежаванні на ўвоз у Расею яблыкаў і грушаў з Беларусі. За першы тыдзень красавіка на расейска-беларускай мяжы затрымалі 39 машын з санкцыйнай прадукцыяй без фітасанітарных дакументаў, з іх 36 – з яблыкамі і грушамі. Гэта Рассельгаснагляд звязвае з ранейшымі абмежаваннямі рээкспарту плодаагародніннай прадукцыі з Беларусі.

«Азначанае пацвярджае неправамернасць ранейшага афармлення беларускім бокам фітасанітарных сертыфікатаў», – заявілі ў ведамстве.

Hавiны
Рассельгаснагляд пагражае Беларусі новымі забаронамі
2019.05.30 09:52

У сувязі з тым, што з Беларусі працягвае паступаць садавіна і гародніна з неўсталяваным фітасанітарным статусам і фальсіфікаванымі фітасанітарнымі сертыфікатамі, Рассельгаснагляд часова абмежаваў пастаўкі яблыкаў і груш да ўрэгулявання сітуацыі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў