Беларус спрабаваў вывезці з Польшчы ў Расею 80-гадовы Rolls Royce варты 60 тысяч еўра


У мужчыны не было спецыяльнага дазволу на перавоз антыкварнага аўта.

Паводле законаў ЕЗ, на аўтамабіль, які каштуе больш 50 тысяч еўра і ўзрост якога складае 75 гадоў, трэба прад’яўляць спецыяльныя дакументы.

Выпадак здарыўся ў Кузніцы. Мужчына меў на прычэпе тры аўта, якія купіў у Нідэрландах: Franklin Airman тыпу 12A з 1928 году, Rolls Royce з 1937 і Jaguar з 1951.

Высветлілася, што беларус падрабіў дакументы ў надзеі, што зможа перасекчы мяжу без неабходнага дазволу.

47-гадовага мужчыну затрымалі за фальсіфікацыю дакументаў. Ён прызнаў віну і даў тлумачэнні. На сайце памежнай службы не ўдакладняецца, што будзе з аўтам, і ці прызначылі беларусу штраф.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў