На беларуска-ўкраінскай мяжы затрымалі «грамадзяніна СССР» з чужым пашпартам


19 лютага 49-гадовага мужчыну затрымалі ў пункце пропуску «Макраны». Ён спрабаваў перасячы беларуска-ўкраінскую мяжу з чужым пашпартам.

«Растлумачыў, што яго ўласны дакумент для гэтых мэтаў не падыходзіць: ён да гэтага часу не знайшоў магчымасці для замены пашпарта грамадзяніна СССР на беларускі», – паведамляе ДПК.

Каб перасекчы мяжу, ён вырашыў скарыстацца пашпартам роднага брата. Цяпер высвятляюць асобу затрыманага, распачаты адміністратыўны працэс.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў