Беларусь спадзяецца атрымаць зніжкі на расейскі газ


Міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч падчас першага Нацыянальнага форуму па ўстойліваму развіццю паведаміў, што неўзабаве маюць працягнуцца перамовы па коштах на пастаўкі расейскага газу ў Беларусь з 2020 года.

Так, па словах кіраўніка ведамства цяпер бакі актыўна абмяркоўваюць пытанне коштаў за газ на ўзроўні профільных міністэрстваў і віцэ-прэм’ераў. Пры гэтым, у адпаведнасці з дасягнутымі раней дамоўленасцямі, кошты на энергасыравіну ў перыяд 2020-2024 гады павінны быць узгоднены да ліпеня сёлета.

Кошты на расейскі газ цяпер і да 2025 году павінны вызначаецца паводле формулы, якая сярод іншага прадугледжвае і некаторыя зніжкі для Беларусі. Менск спадзяецца і настойвае на гэтым.

Але расейскі бок мае сваё меркаванне. Гэтак у Санкт-Пецярбурзе гэтая тэма стала прадметам сурʼёзнай спрэчкі паміж кіраўнікамі дзвюх краін.

Аб’ектыў
Лукашэнка публічна паспрачаўся з Пуціным за кошты на газ
2018.12.06 22:28

Расея ўсталёўвае больш высокія тарыфы на газ для краінаў ЕАЭС, чым для свайго ўнутранага спажыўца. Але Менск настойвае на тым, каб умовы для субʼектаў гаспадарання былі роўнымі.

Аб’ектыў
Як выглядаюць новыя камунальныя тарыфы?
2019.01.10 21:42

СК, belsat.eu

Стужка навінаў