Беларусь – сапраўды лясная краіна


Паводле Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі, за апошняе дзесяцігоддзе плошча ляснога фонду ў краіне павялічылася на 177 тысячаў гектараў і на пачатак 2018 года склала 9582 тысячаў гектараў. Пры гэтым на долю ахоўных, рэкрэацыйна-аздараўленчых і прыродаахоўных лясоў прыпадае каля 40 % ад агульнай плошчы ляснога фонду, на долю эксплуатацыйных – каля 60 %.

Пра гэта паведамляе Белстат у статыстычным аглядзе, прымеркаваным да Міжнароднага дня лясоў.

У аглядзе адзначаецца, што лясістасць тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на 1 студзеня 2018 году склала 39,8 % ад агульнай тэрыторыі краіны.

Сярод рэгіёнаў Беларусі найбольшая лясістасць тэрыторыі – у Расонскім раёне Віцебскай вобласці (71,4 % ад тэрыторыі раёну), а таксама Лельчыцкім і Нараўлянскім раёнах Гомельскай вобласці (69,1 % і 64,7 % адпаведна).

СК, belsat.eu

Стужка навінаў