Беларусь рыхтуецца да новай хвалі COVID-19

У Беларусі зафіксавана 246 новых выпадкі COVID-19. Паводле дадзеных Мінздароўя, на 18 верасня ачунялі і выпісаныя 73 тыс. 098 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

Зарэгістраваныя 75 тыс. 230 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена за 1 млн. 700 тыс. 790 тэстаў.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 773 пацыента з шэрагам хранічных захворванняў, з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.

На рабочай сустрэчы старшыня Савету Рэспублікі Наталля Качанава абмяркоўвала з кіраўнікамі устаноў аховы здароўя Менску, як сталіца рыхтуецца да пачатку эпідэмічнага сезону і сёння стаіць задача прааналізаваць – ці ўсё гатова ў больніцах, паліклініках і тых РНПЦ, якія знаходзяцца на тэрыторыі сталіцы.

«З-за сезоннасці людзі пачынаюць хварэць рознымі інфекцыйнымі захворваннямі. У тым ліку, мы бачым, што ёсць пэўны рост па COVID-19. Сёння нам неабходна абмеркаваць сітуацыю, якая склалася па захворванні COVID-19 у Менску, а таксама арганізацыйныя пытанні, якія тычацца сістэмы аховы здароўя сталіцы », – адзначыла Наталля Качанава.

Па дадзеных Мінздароўя, цяпер у арганізацыях аховы здароўя краіны маецца ў наяўнасці 6 млн. медыцынскіх масак, 1,1 млн. рэспіратараў, 542,8 тыс. касцюмаў для персаналу.

Створаны запас сродкаў індывідуальнай абароны дазваляе забяспечыць бесперапынны рэжым працы арганізацый аховы здароўя на працягу больш за 30-ці дзён. Такія ж аб’ёмы сродкаў абароны плануецца мець у наяўнасці на працягу ўсяго эпідсезона.

У сістэмах «Фармацыя» і «Белмедтэхніка» створаны дадатковыя запасы масак – 27,5 млн. для задавальнення магчымага павелічэння попыту на дадзеную прадукцыю ў грамадзян.

Hавiны