Беларусь разлічвае атрымаць ад Еўрапейскага банку 240 мільёнаў еўраў


Кіраўніцтва Еўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцця абмеркавала з беларускай дэлегацыяй працэс рэалізацыі праекту па рэканструкцыі аўтамабільнай дарогі М-3 і шэрагу дарожных мастоў. Агульная сума інвестыцыяў можа скласці 240 мільёнаў еўраў. Пра гэта паведамляецца на сайце Мінэканомікі Рэспублікі Беларусь.

Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у штогадовых вясенніх пасяджэннях рады кіраўнікоў МВФ і Групы Сусветнага банку ў Вашынгтоне, дзе сустрэлася з віцэ-прэзідэнтам ЕБРР Аланам Пію.

Міністр эканомікі Дзмітрый Круты падчас сустрэчы звярнуў увагу, што аб’ёмы аперацыяў ЕБРР у ​​Беларусі за мінулы год дасягнулі рэкордных 360 мільёнаў еўраў. Алан Пію ў сваю чаргу заявіў, што Банк мае намер і надалей нарошчваць абʼёмы аперацыяў у нашай краіне. У прыватнасці, будзе працягвацца праца ў галіне водазабеспячэння і водаадвядзення, а таксама разглядаецца магчымасць фінансавання праекту цеплавой рэабілітацыі жылога сектара ў Беларусі.

Перамовы бакоў працягнуцца падчас пасяджэння Рады кіраўнікоў ЕБРР 7-9 траўня ў Сараева.

Hавiны
ЕБРР выказвае гатовасць дапамагчы ў прыватызацыі «Крыніцы»
2019.01.11 13:23

СК belsat.eu

Стужка навінаў