Беларусь распрацоўвае зброю, якую ніхто ў свеце не можа знішчыць


Пра гэта міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў паведаміў у інтэрв’ю belta.by.

Паводле кіраўніка вайсковага ведамства, беларускі ваенпрам вядзе распрацоўку і мадэрнізацыю каля 20 відаў тэхнікі і ўзбраенняў. У размове з інфармацыйным агенцтвам Андрэй Раўкоў назваў некаторыя з іх.

1. Завод дакладнай электрамеханікі вядзе распрацоўку рэактыўнай сістэмы залпавага агню з далёкасцю дзеяння каля 300 км.

«Балістычная траекторыя палёту ракеты праходзіць на вышыні 50 км. Боепрыпас пікіруе на цэль амаль вертыкальна і мае хуткасць да пяці хуткасцяў гуку. Сёння ў свеце не існуе сродкаў, якія могуць знішчыць яго», – тлумачыць Раўкоў.

2. У інтарэсах ракетных войскаў і артылерыі працягваюцца работы па стварэнні новых і мадэрнізацыі старых комплексаў кіравання агнём артылерыі.

3. Працягваецца мадэрнізацыя танкаў Т-72Б да ўзроўню Т-72БМ1 і Т-72БЗ.

4. У 2018 годзе ў радыётэхнічныя войскі плануецца паставіць рухомыя камандныя пункты радыётэхнічных брыгадаў.

5. Менскі завод колавых цягачоў і ААТ «140 ремонтный завод» распрацавалі бранявыя транспартныя сродкі «V1» і «Кайман».

6. Вядзецца распрацоўка ўніверсальных гусенічных машынаў «Нёман-ГМ» і «Нёман-ГМ-У».

7. У 2018 годзе завяршаецца распрацоўка камандна-штабной машыны на базе мадэрнізаванага БТР-60.

8. Вядзецца праца па стварэнню лінейкі станцыяў спадарожнікавай сувязі.

«Дзякуючы кропкаваму пераўзбраенню доля сучасных узораў у нашым войску павінна ўзрасці да 50 %», – заявіў Раўкоў.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў