Беларусь раскрытыкавала Раду ААН у справе правоў чалавека


Выступ Валянціна Рыбакова ў ААН.
Фота: mfa.gov.by

Валянцін Рыбакоў, сталы прадстаўнік Беларусі пры ААН, на пленарным пасяджэнні 74-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН адгукнуўся на даклад Рады ААН аб правах чалавека. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве замежных справаў.

У сваім выступе кіраўнік беларускай дыпламатычнай місіі раскрытыкаваў дзейнасць РПЧ. У прыватнасці, ён заявіў пра палітызацыю і двайныя стандарты; неаб’ектыўнасць адзнак сітуацый з правамі чалавека ў розных краінах; празмерную перагружанасць дыскусіяў краінавымі «сюжэтамі».

Hавiны
МЗС Беларусі назваў абсурднай рэзалюцыю Рады ААН па правах чалавека
2019.07.12 20:49

Паводле дыпламата, РПЧ ператвараецца ў рэпрэсіўны орган і працуе насуперак Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

Рыбакоў таксама выступіў супраць краінавых мандатаў. Ён падкрэсліў, што ўмацаванне РПЧ не павінна разглядацца за кошт надзялення яе дадатковымі функцыямі «судзейства». На яго думку, неабходна развіваць у Радзе механізмы супрацы і дыскусійныя пляцоўкі для абмену перадавой практыкай у розных сферах правоў чалавека.

Hавiны
Усё кепска. Спецдакладчык ААН па Беларусі падрыхтаваў справаздачу
2018.06.15 15:59

У сувязі з хваляй рэпрэсіяў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года быў заснаваны мандат спецдакладчыка па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Спецыяльны дакладчык прыступіў да выканання сваіх абавязкаў 1 лістапада 2012 года. Афіцыйны Менск ягоных паўнамоцтваў не прызнае.

Абноўлена
«Усю дарогу нас білі нагамі». Падрабязнасці затрыманняў у Курапатах
2019.11.04 06:29

МГ belsat.eu

Стужка навінаў