Беларус прысуджаны да 9 гадоў пазбаўлення волі за махлярства ў Skype


23-гадовы жыхар Светлагорска, які выкрадаў уліковыя запісы карыстальнікаў Skype, быў асуджаны на 9 гадоў пазбаўлення волі, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэту Юлія Ганчарова. Хлопец дзейнічаў у змове з замежнікам, які абвешчаны ў вышук.

Жыхар Светлагорска набыў на спецыялізаваных форумах у інтэрнэце звесткі больш чым пра 17 тыс. уліковых запісах карыстальнікаў Skype і паролях доступу да іх. Абвінавачаныя вывучалі акаўнты, блакавалі доступ да іх законным праваўладальнікам, пасля чаго адпраўлялі іх кантактам тэкставыя паведамленні з просьбай пазычыць грошы і перавесці іх на патрэбныя рахункі.

Падчас расследавання ўстаноўлена больш за 40 грамадзянаў Беларусі, якія пацярпелі ад ашуканскіх дзеянняў. 23-гадоваму беларусу прад’явілі абвінавачанне ў несанкцыянаваным доступе да кампутарнай інфармацыі, замаху на наўмыснае блакаванне кампутарнай інфармацыі і замаху на махлярства. 23 студзеня судом Заводскага раёну хлопец быў асуджаны на 9 гадоў пазбаўлення волі.

 

ІІ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў