Беларусь прыме ўцекачоў з Сірыі?


Беларусь можа ўзяць удзел у праграме па рассяленні сірыйскіх бежанцаў, якія цяпер знаходзяцца ў краінах Еўразвязу. Гэткае меркаванне выказаў сёння ў Гомелі журналістам прадстаўнік Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у Беларусі Жан Іў Бушардзі.

«Магчыма, для вашай краіны будзе распрацаваная новая праграма, якая будзе тычыцца не толькі Гомельскай вобласці, але і ўсёй Беларусі. Гэта можа быць прыём 50, а, можа, 100 чалавек з ліку бежанцаў з Сірыі», — адзначыў ён.

Цяпер у Гомельскай вобласці пражываюць тры сям’і бежанцаў з Сірыі. Жак Іў Бушардзі сустрэнецца з ўцекачамі і паглядзіць, наколькі людзі эфектыўна інтэгруюцца ў беларускае грамадства.

Паводле еўрачыноўніка, у канцы сакавіка 2016-га адбудзецца сустрэча на высокім узроўні, адна з мэтаў якой — заклікаць урады дзяржаў падзяліць цяжар адказнасці і клопату аб змушаных мігрантах. Беларусь таксама стане адным з удзельнікаў дадзенага мерапрыемства.

ДР, belsat.eu паводле БелаПАН

Стужка навінаў