Беларусь просіць у МВФ 900 млн долараў


Урад і Нацыянальны банк Беларусі абмяркоўваюць з Міжнародным валютным фондам фінансавую падтрымку ў памеры каля 900 млн долараў у сувязі з выклікамі, якія стаяць перад эканомікай краіны праз глабальны эканамічны крызіс і пандэмію каронавірусу.

Пра гэта гаворыцца ў сумесным прэс-рэлізе ўраду і Нацбанку.

Гаворка ідзе пра інструмент хуткага фінансавання МВФ, які прызначаны для аказання краінам-чальцам Фонду фінансавай дапамогі для падтрымкі мер палітыкі ўладаў па пераадоленні сітуацый, якія патрабуюць экстранага фінансавання.

Раней МВФ заяўляў, што гатовы надаць краінам з сярэднім узроўнем даходу да 40 млрд долараў, улічваючы рэзкае пагаршэнне глабальнай эканамічнай сітуацыі. Доступ Беларусі да інструменту хуткага фінансавання дазваляе ёй атрымаць прыкладна 900 млн долараў.

МВФ прагназуе на 2020 год рэцэсію, не меншую або нават горшую за сусветны фінансавы крызіс 2008 году. У сувязі з гэтым Фонд павялічвае аб’ём экстранага фінансавання. Па дапамогу ўжо звярнулася амаль 80 краін.

Hавiны
Праз каронавірус без працы могуць апынуцца 25 мільёнаў чалавек
2020.03.18 19:55

КА belsat.eu

Стужка навінаў