Беларус правёз кантрабандныя цыгарэты ў газавым балоне праз дзве мяжы, але спаліўся на хваляванні


Недалёка ад мяжы з Беларуссю на дарозе Шумскас – Вільня літоўскія памежнікі затрымалі 31-гадовага беларуса.

Падчас праверкі дакументаў мужчына хваляваўся і памежнікі накіравалі ягонае аўто на дасканалую праверку. На пункце пропуску «Мядзінінкай» выявілася, што беларус схаваў у газавым балоне свайго «Ford Mondeo» партыю кантрабандных цыгарэт.

Беларусу пагражае штраф у памеры ад € 2000 да € 5590 і канфіскацыя аўтамабіля, паведамляе abw.by.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў