Беларусь правядзе перамовы з Расеяй у справе экспарту нафты з Казахстану


Беларусь намагаецца прыспешыць пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў з Казахстану. Дамоўленасці пра гэта дасягнутыя. Анансуецца, што дамова будзе падпісаная да канца году. Паводле міністра энергетыкі Казахстану Канат Базумбаеў неабходна правесці ўнутрыдзяржаўныя працэдуры.

Беларусь спадзяецца атрымаць з Казахстану каля 3,5 мільёнаў тон нафты. Дзеля гэтага афіцыйны Менск пераканаў Нур-Султан, што не будзе займацца рээкспартам сыравіны. Але акрамя тэхнічных аспектаў застаецца яшчэ і праблема транспарціроўкі нафты. У гэтым пытанні краіны залежаць ад пазіцыі Расеі.

«Мы дамовіліся, што ў бліжэйшы час правядзем кансультацыі з Расейскай Федэрацыяй, паколькі транзіт, калі гэта будзе магчыма, казахстанскай нафты будзе ажыццяўляцца трубаправодным транспартам праз тэрыторыю Расеі. Думаю, дамовімся», – цытуе словы кіраўніка Беларусі ТАСС.

Раней кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўжо адзначаў, што Расея не павінна чыніць перашкодаў для паставак нафты з Казахстану і нават прыгразіў Крамлю разрывам інтэграцыйных дамоваў.

«Я думаю, калі РФ зацікаўлена ў развіцці нашага эканамічнага Саюза, яна не будзе, не стане перашкаджаць гэтаму, таму што калі мы пачнем блакаваць агульныя праекты ў ЕўрАзЭС, ну што ж, тады як я часта кажу, іншыя краіны, як Беларусь, Казахстан будуць шукаць шчасце на баку», – сказаў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю казахстанскаму дзяржтэлеканалу« Хабаров».

Казахстан і Беларусь узгаднілі пагадненне аб пастаўках нафты

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары