Беларусь прагуляла ў сёмым запар матчы на чэмпіянаце свету па хакеі і пакідае «эліту»


У апошнім сваім матчы на турніры Беларусь саступіла Славаччыне.

Матч скончыўся з лікам 7:4 на карысць Славаччыны.

Як вынік – Беларусь заняла апошняе месца ў групе «А» (з васьмі камандаў), не набраўшы ніводнага пункту, і цяпер вылятае з элітнага дывізіёну чэмпіянату свету па хакеі.

Нашая каманда прагуляла ўсе сем матчаў з агульным лікам 8:36 – гэта антырэкорд па закінутых і прапушчаных шайбах на чэмпіянатах свету.

Глядзіце відэасюжэт «Аб’ектыву» пра крызіс, у якім апынуўся беларускі хакей:



НМ, belsat.eu, фотаздымак Grigory Dukor/ Forum

Стужка навінаў