Беларусь пазычае грошы ў Міжнароднага банку на рамонт школ


Цягам 2019-2025 гадоў Беларусь атрымае дадатковую пазыку ў памеры 90 мільёнаў еўраў для фінансавання праекту «Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь». Грошы на гэтыя мэты вылучыць Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця ў межах праграмы, якая рэалізоўваецца з 2016 году. Пра гэта паведамляе прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі.

Пазычаныя сродкі ў памеры 90 мільёнаў еўраў будуць выдаткаваныя на правядзенне рэканструкцыі і капітальнага рамонту шэрагу сярэдніх школ, а таксама на набыццё сучаснага абсталявання і ўдасканаленне інфармацыйнай сістэмы кіравання ў сферы адукацыі.

Лукашэнка расказаў, як не трэба прасіць грошы

Прадугледжваецца, што дзякуючы сродкам міжнароднага банку будуць адрамантаваныя агулам не менш за 220 школ ва ўсіх вобласцях краіны. Акрамя таго, рэалізуюцца пілотныя праекты па стварэнню ў школах умоваў для прадстаўлення сацыяльна-культурных паслугаў насельніцтву ў Віцебскай вобласці, а таксама па стварэнню цэнтраў інавацыйнага развіцця ў школах Магілёўскай вобласці.

Нашая звычка браць крэдыт на ўсё раззлавала Нацбанк

Беларусь цягам апошняга часу актыўна распачала супрацу з міжнароднымі фінансавымі ўстановамі. Гэтак у ліпені сёлета наша краіна атрымала 110 мільёнаў еўраў на разбудову трасы з Менску да Вільні і 66 мільёнаў на паляпшэнне сістэмы ачысткі вады. Сродкі на гэтыя мэты Беларусі даў Еўрапейскі інвестыцыйны банк.

Еўрапейскі банк выказаў гатовасць падтрымаць Беларусь падчас структурных рэформаў.

Еўразвяз гатовы падтрымаць структурныя рэформы ў Беларусі

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары