Беларусь павышае тарыф на транзіт расейскай нафты. Але не на так шмат, як хацелася б


Беларусь і Расея 6 жніўня ўзгаднілі павышэнне з 1 верасня тарыфу на транспартаванне нафты па беларускай тэрыторыі на 3,7 %. Такое рашэнне было прынятае ў сувязі са зніжэннем транзіту праз пастаўкі ў красавіку бруднай расейскай нафты.

Як паведамілі БелТА ў «Белнафтахіме», бакі дамовіліся забяспечыць «Гомельтранснафта Дружба» аб’ёмы выручкі ў памерах, якія прагназаваліся на 2019 год.

Hавiны
Экспертка: Расея пачакае з кампенсацыяй Беларусі стратаў за брудную нафту
2019.07.22 12:07

Падчас перамоваў было вырашана павысіць тарыфы на 3,7%, а па выніках працы ў 2019 годзе прааналізаваць сітуацыю з прапампоўкай нафты па беларускай частцы трубаправоду і вызначыць памер далейшага змянення тарыфаў.

Паводле ацэнкі «Коммерсанта», дадатковыя выдаткі расейскіх нафтавых кампаніяў у выніку павышэння тарыфу могуць скласці каля $ 10 млн за год, або, улічваючы, што тарыф уводзіцца толькі з 1 верасня, каля $ 3-4 млн.

Аб’ектыў
Кампенсацыя ці шантаж? «Гомельтранснафта Дружба» хоча павысіць кошт транзіту расейскай сыравіны
2019.07.11 21:25

Разам з тым у ліпені аператар беларускіх нафтаправодаў «Гомельтранснафта Дружба» паінфармаваў расейскую кампанію «Транснефть», што з 1 жніўня жадае павысіць аплату амаль на 22 %. У Маскве з такой прапановай не пагадзіліся.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў