Беларусь павышае тарыф на транзіт нафты на 6,6 %


Тарыф на транзіт расейскай нафты і нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі вырасце з 1 лютага. Пра гэта паведамляе БелТА.

Як заявіў 30 студзеня міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч, тарыф павялічыцца больш чым на 6%.

Паводле яго, перамовы з Расеяй не далі выніку, таму пачынае дзейнічаць артыкул інструкцыі, які ўсталёўвае парадак павышэння тарыфаў на транзіт нафты. Ён уключае сярэднегадавы тэмп інфляцыі, усталяваны прагнозам РФ, плюс тры працэнтныя пункты.

Калтовіч дадаў, што ў бакоў ёсць рознагалоссі адносна вызначэнні тарыфаў.

Hавiны
Беларусь і Расея прыпынілі перамовы пра транзіт нафты
2020.01.20 09:31

Пра тое, што Менск і Масква не будуць фарсіраваць перамовы пра ўмовы транзіту расейскай нафты па беларускай тэрыторыі, раней паведамляў «Коммерсантъ».

Паводле крыніцаў расейскага выдання, Беларусь і Расея пакуль не ўзгаднілі памер тарыфу на транзіт нафты па нафтаправодзе «Дружба» праз Беларусь і прыпынілі перамовы. На іх думку, бакі проста дачакаюцца, пакуль стаўка транзіту не будзе індэксавацца з 1 лютага аўтаматычна ў адпаведнасці з міжурадавай дамовай на 6,8 %. Менск жа патрабаваў павышэння тарыфу на 2020 год на 16,6 % у сувязі з пастаўкамі летась бруднай нафты з РФ.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў